Цели и задачи

Мэта: забяспечыць якасную адукацыю праз рэалізацыю патрабаванняў да сучаснага адукацыйнага працэсу, накіраваных на раскрыццё творчага патэнцыяла асобы вучняў ва ўмовах абнаўлення адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

 Задачы:

  1. Прадоўжыць удасканальваць сістэму работы школы па стварэнню здароўезберагаючага і бяспечнага асяроддзя ў школе, якая ўключае ў сябе стварэнне ўмоў для захавання фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў, забеспячэнне безапасных ўмоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, прафілактыку дзіцячага траўматызма, арганізацыю якаснага харчавання.
  2. Прадоўжыць работу з вучнямі па вывучэнню прадметаў на павышаным узроўні на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
  3. Забяспечыць павышэнне якаснага прадметнага выкладання і падрыхтоўку вучняў да самастойнага жыцця: арганізацыя эфектыўнай дапрофільнай і дапрафесійнай падрыхтоўкі вучняў 8 - 11 класаў шляхам эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемств.
  4. Стварыць умовы для паўнацэннага асобаснага развіцця вучняў. Садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы з вучнямі праз фарміраванне ў іх грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнага ўсведамлення; стварэнне адукацыйна – інфармацыйнай прасторы, якая садзейнічае развіццю маральнага патэнцыялу асобы.
  5. Працягваць умацаванне матэрыяльна – тэхнічнай базы праз прыцягненне розных крыніц фінансіравання, пазабюджэтную дзейнасць.