Турнір знатакоў

16.03.2019

   У пачатковай школе прайшоў турнір знатакоў прыроды, які быў пранізаны духам здаровага спаборніцтва і цікавасцю да прыроды. Вучні, ператварыўшыся ў турыстаў і следапытаў, адправіліся ў вандроўку па лясных сцяжынках.  У ходзе віртуальнай вандроўкі дзеці сустракалі розных жывёл, складалі пазлы, прымалі скаргі ад жывёл, а  яшчэ ўзгадвалі правілы паводзін у лесе. Мерапрыемства прайшло весела і пазнаваўча,  у канцы турніра ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны медалямі.