Агульнашкольны бацькоўскі сход

18.09.2018

 18 верасня  адбыўся  агульнашкольны бацькоўскі сход, на які былі запрошаны прадстаўнікі МНС, ЦРБ, ДАІ, старшыня Стайкаўскага сельскага Савета, настаяцель Крыжаўздвіжанскай царквы аг. Гошчава. 

 Прадстаўнік МНС Ільчук Віталь Генадзьевіч звярнуў увагу бацькоў на асноўныя прычыны ўзнікнення пажару. інспектар пазнаёміў прысутных з дадзенымі аб выпадках пажару ў раёне і нагадаў бацькам аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл пажарнай бяспекі. 

 Участковы тэрапеўт аг. Гошчава УЗ "Івацэвіцкая ЦРБ" Воўчык Сяргей Іванавіч выступіў па тэме "Грып і вакцынацыя". Ён расказаў аб прыродзе ўзнікнення грыпа, аб тыпах і відах. Загадчык Гошчаўскага ФАПа Гойшык Алена Васільеўна звярнула ўвагу бацькоў на своечасовы медыцынскі агляд вучняў.

 Святар праваслаўнай царквы Аляксандр Аўсянік расказваў пра сямейныя цэннасці, якімі павінны кіравацца бацькі пры выхаванні сваіх дзяцей. Бацюшка Аляксандр адказаў на пытанні бацькоў і выказаў падзею, што двухбаковыя зносіны паміж школай і царквой прадоўжацца і надалей.

 Старшыня Стайкаўскага сельскага Савета адзначыў станоўчую работу школы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, адказаў на пытанні прысутных бацькоў і настаўнікаў.

 Васіль Уладзіміравіч Жур, прадстаўнік ДАІ, расказаў аб бяспецы на дарогах, звярнуў увагу прысутных на абавязковае нашэнне светаадбівальных элементаў у цёмны час сутак, спыніўся на пытанні аб знаходжанні непаўналетніх на вуліцы пасля 22.00.

 У заключэнні дырэктар школы Андрэй Іванавіч Ванека разгледзеў пытанні аплаты за падручнікі, абмеркаваў пытанні арганізацыі харчавання вучняў  уновым навучальным годзе, звярнуў увагу бацькоў на наведванне школы вучнямі і пропускі без уважлівых прычын.