Дзмітрыеўскія Дзяды

16.11.2024

 У ДУА"Гошчаўская сярэдняя школа" традыцыяй сталі Дзмітрыеўскія Дзяды. Вось ужо другі год у лістападзе праводзіцца стылізаваны абрад "Дзяды нашы шаноўныя" .У гэны дзень у школу дзеці прыходзяць з фатаграфіямі продкаў, з аповядамі аб іх жыцці .На сустрэчу былі запрошаны настаяцель храма Уздвіжання Краста Гасподня пратаіерэй Аляксандр Уладзіміравіч Аўсянік і дырэктар школы Сцяпан Рыгоравіч Філановіч.Аб традыцыі ўшаноўвання памяці продкаў расказала настаўнік Белая В. В., а аб народных традыцыях вяла аповяд гаспадыня, вучаніца 6 класа ,Андрыяшка Варвара. Айцец Аляксандр пазнаеміў з тым , як павінен памінаць сваіх продкаў праваслаўны хрысціянін.Натхненымі , больш сталымі пайшлі дзеці дадому.