Прафесіі: мужчынскія ці жаночыя  

20.04.2024

  Так называлася мерапрыемства, якое прайшло ў ДУА “Гошчаўская сярэдняя школа” для вучняў старэйшых класаў.  Вучні пазнаёміліся з новымі прафесіямі і спецыяльнасцямі, новымі прафесійнымі кірункамі ў розных галінах народнай гаспадаркі, які сёння запатрабаваны на рынку працы; абмеркавалі статус прафесій, жаночыя ці мужчынскія, і іх уплыў на фарміраванне асобы ў залежнасці ад характару і тэмпераменту чалавека;

абмеркавалі з настаўнікам свае планы на будучыню, расказалі аб тым, кім хочуць стаць і якія спецыяльнасці ім даспадобы.

   Этычны хакер, медыярэміксер, менаджары па пытаннях ценявых тэхналогій, праграміст разумнага пылу, настальгіст, праекціроўшчык нейраінтэрфейсаў,  ф'южніст, праграміст у галіне разумнага пылу, спецыяліст па гейміфікацыі, архітэктар інфармацыйных асяроддзяў, дызайнер віртуальных светаў, сеткавы юрыст, лічбавы лінгвіст і нават спецыяліст у галіне этыкі робатаў, шэрынг-аўдытар… Гучыць нязвыкла. Але, як сцвярджаюць навукоўцы і вядучыя эканамісты, гэтыя прафесіі недалёкай будучыні. Складана сказаць, якім чынам атрымаюць развіццё гэтыя прафесіі і наколькі яны стануць запатрабаванымі, але дакладна вядома, што з’яўленне новых і незвычайных не за гарамі. Так, навукоўцы і эканамісты робяць мноства прагнозаў аб тым, як будуць выглядаць новыя прафесіі. І падкрэсліваюць, што наўрад ці тэхналогіі заменяць людзей, пазбавяць іх працы. Некаторыя спецыяльнасці адыдуць у мінулае, але на іх месцы з’явяцца новыя, больш разнастайныя, адпаведныя часу і рынку працы. Трансфармуецца і само паняцце прафесіі, на змену звыклай спецыяльнасці прыйдзе і ўжо прыходзіць партфель кампетэнцый спецыяліста, з дапамогай якога ён можа падключацца да выканання розных работ. У падлеткаў і іх бацькоў ёсць шмат сродкаў, праз якія можна  пазнаёміцца з сутнасцю многіх сучасных прафесій, іх адметнасцю і разбурыць стэрэатыпы, якія існуюць у грамадстве наконт мужчынскіх ці жаночых спецыяльнасцяў.

     Галоўнае – паспяваць за часам і не забываць вучыцца і вучыцца напрацягу ўсяго жыцця.