Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае выхаду ў свет кнігі былога дырэктара школы Банасевіча Мікалая Васільевіча

12.04.2024

12 красавіка 2024 года ў сценах Гошчаўскай сярэдняй школы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае выхаду ў свет кнігі былога дырэктара школы, журналіста, краязнаўцы Банасевіча Мікалая Васільевіча.
Імя Мікалая Васільевіча добра ведаюць ў нашым краі як журналіста, даследчыка роднай гісторыі. У кожнай бібліатэцы раена есць кніга “ Памяць “, як найбольш грунтоўнае і дасканалае апісанне гісторыі нашага краю. Адным з аўтараў і складальнікаў якой быў і наш зямляк.
І вось у кніжнай сям’і, якая апавядае аб нашай малой Радзіме, доўгачаканае прыбаўленне. У свет вышла аўтабіяграфічная, гістарычная кніга Мікалая Банасевіча “ Сцежкамі жыцця”…
На знаемства з кнігай былі запрошаны настаўнікі, вучні 9-11 класаў. Сустрэча была адметна і тым, што тут прысутнічалі і былые калегі нашага земляка- сведкі яго жыцця і творчасці, ветэраны педагагічнай працы: Кот Галіна Пятроўна і Белая Валянціна Віктараўна. Яны падзяліліся з намі сваімі ўспамінамі аб постаці былога дырэктара і творчага чалавека Мікалая Васільевіча Банасевіча.
Запрашаючы прайсціся “ Сцежкамі жыцця “ Мікалая Васільевіча, настаўнік гісторыі Малахаў Сяргей Рыгоравіч адзначыў: У кнізе “Сцежкамі жыцця” як на далоні амаль усё мінулае стагоддзе з яго эпахальнымі падзеямі, сведкамі якіх сталі жыхары Івацэвіцкай зямлі.