Шосты дзень тыдня пачатковых класаў

13.04.2024

13 красавіка завяршыў тыдзень пачатковых класаў суботні дзень Рознакаляровы. Тэма дня:“Тэатр у маім жыцці”. Навучэнцамі аб'яднання па інтарэсах "Лялечны тэатр", якім кіруе Андрыяшка В. В., дэманстраваліся пастаноўкі тэатра. Пасля іх заканчэння быў праведзены вясёлкавы калейдаскоп гульняў. Былі падведзены вынікі правядзення тыдня пачатковых класаў, адзначаны пераможцы конкурсаў і вучні, якія прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах.