Пяты дзень тыдня пачатковых класаў

12.04.2024

12 красавіка – Дзень касманаўтыкі. Завочнае падарожжа “Ляцім ў космас!”, прысвечанае гэтаму дню, правяла Андрыяшка Л. В.
Вучні пачатковых класаў адправіліся ў касмічную вандроўку па планетах Сонечнай сістэмы разам з настаўніцай. Каб быць добрымі касманаўтамі, яны прайшлі своеасаблівую падрыхтоўку: пазнаёміліся з этапамі развіцця касманаўтыкі, з лёсам беларускіх касманаўтаў. Асабліва іх захапіў палёт першай беларускай жанчыны -касманаўта М. Васілеўскай. З цудоўным настроем у касмічным палёце дзеці адгадвалі загадкі, чыталі перавернутыя словы, гулялі ў гульні. Касмічнае падарожжа ўсім вельмі спадабалася. У гэты дзень пераважаў блакітна-сіні колер.