Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года

03.09.2018

1 верасня наша школа зноў сустрэла сваіх вучняў. У школьную сям’ю прынялі 7 першакласнікаў. Вучняў школы з пачаткам навучальнага года віншавалі бацькі, настаўнікі, дырэктар школы Ванека А.І., а таксама прадстаўнік Івацэвіцкага раённага метадычнага кабінета Барысік А.А., загадчык класамі аг. Гошчава Косаўскай дзіцячай школы мастацтваў Пазняк І.В., інспектар РАНС Ільчук В.Г.

Першы ўрок прайшоў пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”, прысвечаны Году малой радзімы.

Фотаматэрыялы