Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года

01.09.2023

1 верасня ў ДУА “Гошчаўская сярэдняя школа” прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года. Дырэктар школы Сцяпан Пятровіч Філановіч павіншаваў усіх прысутных з Днём ведаў. Пажадаў усім плённай працы, выдатнай вучобы і добрага настрою на кожны дзень. Па традыцыі дзяцей, бацькоў, педагогаў віталі ганаровыя госці: метадыст ДУА “Раённы вучэбна-метадычны кабінет” Вольга Юр’еўна Падгорная і старшыня Стайкаўскага сельскага савета Мікалай Іванавіч Басалай.

Першы званок новага навучальнага года даў старт новым поспехам, дасягненням, новым ведам нашых вучняў, а таксама паклікаў на першы ўрок, які прайшоў пад адзінай назвай “Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння”. На ўроку вучні яшчэ раз пераканаліся ў тым, што наша родная Беларусь – гэта месца, дзе ўсе могуць спакойна жыць, развівацца і рабіць свет вакол сябе яшчэ лепшым. А кожны чалавек – гэта важнае звяно ў ланцужку стварэння і развіцця нашай краіны.