Прафесіі сяла

20.05.2023

20 мая, суботнім днём, у Гошчаўскай сярэдняй школе ладзілася мерапрыемства для вучняў пачатковых класаў "Прафесіі сяла". Праводзіла яго настаўніца пачатковых класаў Андрыяшка В.В. у форме гульні.
Вучні ўспаміналі, якія ёсць прафесіі ў нашай вёсцы, канкрэтна людзей, якія працуюць у сельскагаспадарчай галіне, у будаўніцтве, у дзяржаўных установах нашай вёскі.
Дзеці адгадвалі загадкі, вырашалі заданні, дзе трэба было ўставіць патрэбныя словы ( навыкі, уменні, прафесіі). Яны ўспаміналі казкі, прыказкі, прымаўкі і, канешне, набылі новыя веды ў дадзеным накірунку.
З добрым настроем выхаванцы вярталіся са школы дамоў.