Вусны часопіс “Імі ганарыцца школа”

01.10.2022

Вусны часопіс “Імі ганарыцца школа”. Першая старонка “Настаўнікі школы – ветэраны ВАВ”. Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй ЯрчакаП.Л., настаўніка ням.мовы, Банасевіча М.В., былога дырэктара школы , Пашкевіча А.Ф. ,былога намесніка школы,Караля Ф.А. - былога дырэктара школы , Ляцецкага І.Г. –настаўніка фізічнай культуры.

Другая старонка – “Яны маюць вучоныя званні”. Гошчаўская школа займае другое месца ў раёне пасля СШ № 1. г Івацэвічы па колькасці выпускнікоў, якія маюць вучоныя званні. Рабяты пазнаёміліся з матэрыяламі навуковых распрацовак, якія падарыў школе Ярчак М.П. на 150-годовы юбілей школы,з біяграфіямі вучоных  Майсейчыка А.А. і Самсановіча У.А.

Старонка трэцяя “Медалісты школы”. Рэдка выпадае год ,які б у нашай школе не было  выпускнікоў –медалістаў. Усе яны падцвярджаюць свае узнагароды.

“Выпускнікі школы – кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Каля 15 выпускнікоў нашай школы з’яўляюцца кіраўнікамі ўстаноў і арганізацый Івацэвіцкага раёна. Плённа працуюць Рыжко Н.А., Мамчыц Т.М., Ядала У.С. Пра іх працоўныя поспехі ішла размова .

“Яны працуюць на роднай зямлі”. Але даражэй за ўсё для кожнага з нас родныя мясціны. Выдатна працуюць Еўтух Ж.Б., Кот Л.В. Пераможцам  жніва 2022 стаў Рэбкавец  У.А.