"Гучы, роднае слова!"

22.09.2022

22 верасня ў рамках тыдня роднай мовы прайшла акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”. Дадзенае мерапрыемства стала цудоўнай магчымасцю падзяліцца тым, што назапашана ў нашай памяці і душы, што засталося нам ад нашых продкаў. Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў Пімена Панчанкі, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама прачыталі творы сучасных аўтараў. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі надалі тэме радзімы, нашым продкам і беларускаму народу.