“Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет…”

23.09.2022

  Апошні дзень Тыдня завяршыўся конкурсам “Пагуляем у роднае слова”. Ён прайшоў у выглядзе падарожжа. На кожным прыпынку вучні выконвалі розныя заданні. Раскрыць прыгажосць беларускага слова,  паказаць багацце і разнастайнасць моўных сродкаў, выхоўваць жаданне карыстацца беларускай мовай – асноўныя мэты дадзенага мерапрыемства.