Турнір знаўцаў роднай мовы

19.02.2022

    19 лютага для вучняў 6 класа прайшло мерапрыемства пад назвай «Турнір знаўцаў роднай мовы”.

   Вучні актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах: “Кот у мяшку”, “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Скорагаворкі”. Дзеці з вялікім задавальненнем падбіралі рыфмы да слоў, складалі прыказкі, выпраўлялі памылкі ў вершы.

    Кожны з вучняў паказаў свае веды па беларускай мове і літаратуры.