Матэматычны калейдаскоп

22.01.2022

22 студзеня 2022 года ў ДУА "Гошчаўская сярэдняя школа" настаўнікам матэматыкі Белай В.В. быў праведзены конкурс-гульня "Матэматычны калейдаскоп". На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5 і 6 класаў. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах на веданне прыказак і прымавак, малявалі чалавечка пры дапамозе геаметрычных фігур, рашалі рэбусы і крыжаванкі, рашалі задачы-жарты.

За правільныя адказы кожны з вучняў атрымліваў матэматычную фігурку. У канцы мерапрыемства былі вызначаны пераможцы Бінкоўскі Раман і Кулінка Антон і яны атрымалі салодкія прызы. За ўдзел у мерапрыемствекожны з вучняў атрымаў прыз.