Выбар: абдуманы ці не

06.11.2021

Выбар прафесіі – гэта адзін з самых адказных і складаных этапаў у жыцці кожнага маладога чалавека. І кожны марыць пра тое, каб атрымаць такую спецыяльнасць, якая дазволіць адчуваць сябе самадастатковым у будучыні. Удзел у мрапрыемстве прынялі вучні 10 класа. Мерапрыемства праходзіла ў форме адкрытага дыялога. Вучні расказалі пра прафесіі, якія яны ведаюць, якія яны хочуць выбраць, каб быць паспяховым . Настаўніца азнаёміла з новымі сучаснымі спецыяльнасцямі, абмеркаваўшы іх асаблівасці і патрабаванні гэтых прафесій . Таксама запоўнілі карту самаацэнкі наклоннасцей, азнаёміліся з класіфікацыяй прафесій (па прадметам, аб’ектам працы) і з галоўнымі прафесійнымі якасцямі  таго ці іншага тыпу прафесіі, прааналізавалі магчымыя памылкі пры выбары  і спосабы іх пазбегнуць. У канцы мерапрыемства ўсе вучні прыйшлі да высновы, што прафесія павінна прыносіць задавальненне.