Сцяжынкамі роднага краю

25.11.2021

У рамках Тыдня малой радзімы 25 лістапада вучні пачатковых класаў наведалі школьны краязнаўчы музей. Пазнавальную і цікавую экскурсію для дзяцей правёў кіраўнік музея Малахаў С.Р. Вучні даведаліся пра нялёгкую працу вясковых жанчын, абавязкі сваіх бабуль і прабабуль, пазнаёміліся з працоўным інструментам жанчын, якія жылі ў вёсцы ў мінулым стагоддзі.