Акцыя "Абеліск"

15.09.2021

Памяць аб загінуўшых абаронцах Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны захоўваюць тысячы мемарыялаў, воінскіх пахаванняў і помнікаў па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну.

15 верасня, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, вучні 9 класа нашай школы прынялі ўдзел у акцыі "Абеліск". Яны займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі, прылягаючай да помніка аднавяскоўцам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Добраўпарадкаванне помніка да свята-гэта даніна памяці перад пакаленнем, якое прайшло вайну, перад іх мужнасцю і стойкасцю.Усё далей адыходзіць вайна, і людзей, якія памятаюць аб гэтых падзеях, амаль не застаецца.А помнік, які мы добраўпарадкуем, застанецца і будзе памяццю для падрастаючага пакалення.