Калейдаскоп «Разам весела гуляць»

20.04.2021
  У суботнім калейдаскопе «Разам весела гуляць», які адбыўся 17 красавіка, прымалі ўдзел вучні пачатковых класаў. Гульнявыя практыкаванні патрабавалі ад дзяцей увагі, кемлівасці   і ведаў. Пазнаваўчымі былі заданні «Складзі хуткамоўку», «Аднаві фразеалагізмы» і другія. Вучні адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, паказвалі пантаміма.
  Забаўнымі для дзяцей аказаліся гульні «Хто ляціць?» і «Хто дзе жыве?».
  Мерапрыемства дазволіла вучням праявіць свае веды і ўменні, набыць новыя.
 Дзеці з добрым настроем разышліся дамоў.