Снежная казка

23.01.2021

  У суботу 23 студзеня з вучнямі пачатковых класаў было праведзена мерапрыемства “Снежная казка”. Праведзена яно было на вуліцы, ў форме спаборніцтваў. Дзеці ўдзельнічалі ў гульнях “Вясёлыя пінгвіны”, “Хакеісты”, “Гонкі санак”… А апошнім заданнем было пабудаваць скульптуру са снегу. Будавалі снегавікоў, белых мішак і нават снежную крэпасць.

   Мерапрыемства прайшло ярка і цікава. Усе вучні засталіся ў цудоўным настроі.