Моўны турнір

16.05.2020

Мерапрыемства пад назвай "Моўны турнір" прайшло 16 мая для вучняў 6 класа.

У пачатку мерапрыемства настаўнік зачытаў верш І. Пракаповіча "Пагавары са мной на мове". Затым вучняў чакалі розныя конкурсы: "Размінка", "Лесвіца", "Адным словам", "Фразеалагізмы" і інш. 

Дзеці з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні, складалі вершы, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Кожны з вучняў паказаў трывалыя веды па беларускай мове. 

Мерапрыемства было цікавым і дзецям вельмі спадабалася.