15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі

15.03.2020

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Значэнне гэтага свята блізка і зразумела кожнаму грамадзяніну нашай краіны. Канстытуцыя гарантуе кожнаму свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

Напярэданні свята, 13 сакавіка ў нашай школе для 8-9 класаў прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Са святам павіншавалі дырэктар установы Ванека А.І і старшыня Стайкаўскага сельвыканкама Басалай М.І., які ўручыў вучням, ятрымаўшым пашпарт, падаруначныя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Еўтух Ліза прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі "МЫ - ГРАМАДЗЯНЕ БЕЛАРУСІ", дзе ёй ўручылі пашпарт прадстаўнікі ўлады нашага раёна. 

14 сакавіка адбылася гутарка "15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь" з вучнямі 5-6 класаў. Дзеці даведаліся, што у нашай краіне Канстытуцыя — гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асабістае развіццё.  Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь  была прынята 15 сакавіка 1994 года.