Экскурсія ў школьны музей “Ад прадзедаў спакон вякоў…”

20.02.2020

У рамках Рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучні пачатковых класаў наведалі школьны музей. Дзеці даведаліся пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі ў нашай вёсцы. Убачыўшы знаёмыя прозвішчы ў спісе загінуўшых землякоў, некаторыя вучні расказалі гісторыі пра сваіх родных, якія ваявалі. Такія мерапрыемствы спрыяюць згуртаванню дзіцячага калектыву, далучэнню да гісторыі, выхаванню патрыятызму.