Скарбонка роднай мовы

21.10.2019

     19 кастрычніка ў нашай школе прайшла гульня пад назвай "Скарбонка роднай мовы". Удзельнікамі былі вучні 5 - 7 класаў. Кожны з вучняў павінен быў набраць як мага больш балаў. Гульня склалася з прыпынкаў: "Лінгвістычны", "Этнаграфічны", "У рога ўсяго многа", "Перакладчык" і іншых. На кожным з іх вучні выконвалі розныя заданні: адгадвалі загадкі, узнаўлялі беларускія прыказкі, разгадвалі крыжаванку, рэбусы, перекладалі словы і словазлучэнні з рускай мовы на беларускую, устаўлялі прапушчаныя літары, рашалі моўныя прапорцыі, па малюнках называлі святы, называлі элементы мужчынскага і жаночага адзення беларусаў. 

Шыманчык С.А., настаўніца беларускай мовы і літаратуры