Шашачны турнір

20.04.2019

Шашачны турнір сярод вучняў 5-8 класаў адбыўся 20 красавіка ў нашай школе. Самымі актыўнымі былі вучні 6 і 7 класаў. 

Хочацца адзначыць, што 6-7 красавіка ў Драгічыне ў спаборніцтвах, якія праходзілі ў праграме абласной спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў гуртках і секцыях па месцы жыхарства, прымалі ўдзел юныя шашысты нашай школы. Каманда раёна, у складзе якой былі Смольскі Арцём, Смольскі Артур і Трышчын Егор занялі 3 месца. Кіраўніком каманды быў Андрыяшка А.А.