Гуканне вясны
22.03.2019Па традыцыі свята Саракі адзначаецца 22 сакавіка. У гэты дзень у нашай вёсцы ўжо доўгі час праводзіцца фальклорнае свята "Мы ідзём гукаць вясну". Вось і ў гэтым годзе Муха М.Р., дырэктар Гошчаўскага СДК, разам з вучнямі нашай школы правялі такое свята ў мясцовым парку. Дзеці спявалі вяснянкі, віталі вясну-красуню, праводзілі гульні.