Устав ГУО "Гощевская СШ"

 

 

                                                                                                        

                                                                                                                 ЗАЦВЕРДЖАНЫ

                                                                                                                  Рашэнне Івацэвіцкага

                                                                                                                  раённага выканаўчага

                                                                                           камітэта

                                                                                                                             ________________________

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СТАТУТ

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ

АДУКАЦЫІ

“ГОШЧАЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ

АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ ШКОЛА”

 

 

 

 

УСТАВ

ГОСУДАРСТВЕННОГО УЧРЕЖДЕНИЯ

ОБРАЗОВАНИЯ

ГОЩЕВСКАЯ СРЕДНЯЯ

ОБЩЕОБРАЗОВАТЕЛЬНАЯ ШКОЛА

 

 

  1.      АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

1.1. Дзяржаўная установа адукацыі “Гошчаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”  (далей – Школа)  з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі для падрыхтоўкі навучэнцаў у школе да авалодвання ў наступным прафесіяй ва установах адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання або падрыхтоўкі іх да свядомага ўключэння  ў працоўную дзейнасць.

1.2. Школа створана ў форме ўстановы на падставе дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуемай з мясцовага бюджэту.

1.3. Школа адкрыта

1.4. Месца знаходжання Школы: 225257, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, вёска Гошчава, вуліца Цэнтральная, дом 206.

1.5. Поўная назва Школы:

              на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гошчаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”.

              на рускай мове – Государственное учреждение образования “Гощевская    средняя общеобразовательная школа”.

       Скарочаная назва Школы:

              на беларускай мове – Гошчаўская сярэдняя школа.

              на рускай мове – Гощевская    средняя  школа.

1.6. Заснавальнік Школы: Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт.Органам галіновага кіравання Школы з’яўляецца аддзел адукацыі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта. Паўнамоцтвы ўласніка ажыццяўляе Івацэвіцкі раённы Савет дэпутатаў, упаўнаважаны  ім орган па кіраванні і распараджэнні маёмасцю - Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт ( далей – райвыканкам).

1.7. Школа  з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набыць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязацельствы, быць істцом і адказчыкам у судзе.

1.8. Школа адказвае па сваіх абавязацельствах сродкамі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці супседзійную адказнасць па яе абавязках нясе уласнік маёмасці.

1.9. Школа падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія не пярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

1.10. Школа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп ва сваім найменнем, можа мець разліковыя і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.

1.11. Школа ажыццяўляе сваю выхаваўча-адукацыйную, прававую і гаспадарча-эканамічную дзейнасць у адпаведнасці з Законам “Аб адукацыі Рэспублікі Беларусь” ад 29 кастрычніка 1991 года, Законам Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2003 года “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў няпаўналетніх”, з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, другімі нарматыўнымі актамі, дадзеным Статутам.

Школа ў сваёй дзейнасці кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам.

1.12. Змяненні і дапаўненні ў Статут Школы ўносяцца пасля іх зацвярджэння заснавальнікам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.

 

2. МЭТЫ, АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ І ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ ШКОЛЫ

 

2.1. Прадметам дзейнасці Школы з’яўляецца адукацыйная дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў адпкведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ўключае ў сябе  арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.

2.2. Асноўнай мэтай дзейнасці Школы з’яўляецца: рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагі да правоў і свабод чалавека, любові да Радзімы, сям’і, прывыццё навыкаў здаровага ладу жыцця.

2.3. Асноўнымі задачамі Школы з’яўляюцца:

       - забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама першапачатковых ведаў і навыкаў, неабходных для паступлення ва ўстановы , якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі;

       - фарміраванне і развіццё асобы вучняў, раскрыццё іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалодванне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.

2.4. Школа:

       - будуе свае адносіны з сям’ёй па пытаннях навучання і выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўніцтва;

       - узаемадзейнічае з установамі пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорту, дабравольнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

       - падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія не маюць палітычных мэтаў, а таксама дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

2.5. Школа ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь відаў эканамічнай дзейнасці (АКРБ 005-2006), зацверджаным Пастановай Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2006г. №65 і ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2003г. №17 “Аб ліцэнзаванні асобых відаў дзейнасці”:

80 – адукацыю;

80210 – агульную сярэднюю адукацыю;

52 – рознічную таргоўлю;

55230 – аказанне паслуг іншымі месцамі для пражывання;

55510 – аказанне паслуг сталовымі пры прадпрыемствах і ўстановах;

55520 – пастаўка гатовай ежы;

60211 – перавозка аўтобусамі;

60230 – дзейнасць іншага сухапутнага пасажырскага транспарту, які не падпарадкоўваецца раскладу;

60240 – дзейнасць аўтамабільнага грузавога траспарту;

60400 – арганізацыя перавозак грузаў;

91120 – дзейнасць творчых, навукова-тэхнічных і культурна-асветніцкіх грамадскіх аб’яднанняў;

92312 – канцэртная дзейнасць;

92342 – дзейнасць танцавальных залаў, плашчадак, дыскатэк і школ танцаў;

92512 – дзейнасць бібліятэк;

92513 – дзейнасць архіваў;

92521 – дзейнасць музеяў;

92610 – дзейнасць спартыўных аб’ектаў;

92620 – іншая дзейнасць у галіне спорту;

9304 – фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць;

926 – дзейнасць у галіне спорту;

7485 – аказанне сакратарскіх паслуг і паслуг па перакладзе;

93 – аказанне індывідуальных паслуг;

9305 – аказанне іншых індывідуальных паслуг;

70200 – здача ўнайм  уласнай нерухомай маёмасці;

71400 – пракат іншых бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання;

74600 – правядзенне расследаванняў і забеспячэння бяспекі;

- дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі;

- дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;

- рознічная таргоўля (з улікам алкагольных напіткаў і тытунёвых вырабаў) і грамадскае харчаванне;

- адукацыйная дзейнасць;

- перавозка пасажыраў і грузаў (без уліку тэхналагічных унутрыгаспадарчых перавозак пасажыраў і грузаў, якія выконваюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі для асобных патрэб) аўтамабільным, унутраным водным, марскім транспартам;

- дзейнасць па забеспячэнні пажарнай бяспекі.

         Права ажыццяўляць дзейнасць, якая патрабуе атрымання неабходнай ліцэнзіі, узнікае з моманту атрымання ў адпаведным парадку ліцэнзіі.

 

3. АРГАНІЗАЦЫЯ ВУЧЭБНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

 

3.1. Школа складаецца з двух узроўняў: узроўню агульнай базавай адукацыі і ўзроўню агульнай сярэдняй адукацыі.

         Узровень агульнай базавай адукацыі складаецца з дзвюх ступеней: агульнай пачатковай адукацыі (тэрмін навучання – 4 гады, I-IV класы); агульнай базавай адукацыі (тэрмін навучання, з улікам пачатковай адукацыі, - 10 гадоў, I-IVкласы, V-X класы).

        Узровень агульнай сярэдняй адукацыі ўключае трэцюю ступень: агульная сярэдняя адукацыя (тэрмін навучання, з улікам базавай адукацыі, - 12 гадоў, I-IV, V-X, XI-XII класы).

3.2. Агульная пачатковая адукацыя (Iступень) – з’яўляецца часткай абавязковай базавай адукацыі. Навучанне на гэтай ступені забяспечвае развіццё асобы вучня, фарміраванне яго першапачатковых поглядаў на прыроду, чалавека, грамадства ў асноўным на матэрыяле культурна-гістарычнай спадчыны роднага краю. У пачатковай школе вучні набываюць неабходныя ўменні вучэбнай дзейнасці, вучацца чытанню, пісьму, ліку, авалодваюць элементамі тэарэтычнага мыслення, асновамі асабістай гігіены, здаровага ладу жыцця. З мэтай развіцця схільнасцей і здольнасцей на гэтай ступені навучання працуюць заняткі па інтарэсах, гурткі. Вучэбна-выхаваўчы працэс у 1 класе можа ажыццяўляцца на базе Гошчаўскага дзіцячага садка.

3.3. Агульная базавая адукацыя (I-IIступені) з’яўляецца абавязковай. Яе атрыманне неабходна для завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі ў Школе ці ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, і ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

         Навучанне на I- IIступенях забяспечвае засваенне асноў навук, далейшае станаўленне асобы вучня, развіццё яго здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалоданне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.

          Па жаданні вучняў і бацькоў на гэтай ступені навучання, акрамя асноўных прадметаў, уводзяцца факультатыўныя курсы і адкрываюцца профільныя групы.

3.4. На трэцяй ступені Школа завяршае агульнаадукацыйную падрыхтоўку вучняў, рыхтуе іх да авалодвання прафесіяй ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама іншых формах прафесіянальнага навучання, або да свядомага і актыўнага ўключэння ў вытворчую дзейнасць. Навучальна-выхаваўчы працэс на гэтай ступені навучання будуецца на аснове дыферэнцыяцыі, якая ўлічвае здольнасці, схільнасці, жаданні вучняў, іх бацькоў і забяспечвае рэалізацыю адукацыйных запытаў вучняў.

3.5. У Школе могуць быць створаны: групы з вывучэннем прадметаў на павышаным узроўні, спецыялізіраваныя класы для асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, класы інтэгрыраванага навучання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

3.6. Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.

3.7. Атэстацыя вучняў 1 і 2 класаў ажыццяўляецца на падставе вуснай якаснай ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці.

        У наступных класах вынікі ацэньваюцца па 10-бальнай сістэме.

        У 3 – 11(12) класах вучням выстаўляюцца адзнакі за чвэрць і выніковыя за год.

        У 10, 11(12) класах выніковыя адзнакі выстаўляюцца з улікам экзаменацыйных адзнак.

        Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск вучняў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.

3.8. Вучням, якія паспяхова завяршылі агульную базавую адукацыю, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі звычайнага ўзору, а вучням, якія дабіліся асобых поспехаў у вучобе пры прыкладных паводзінах – пасведчанне з адзнакай.

         Выпускнікам Школы, якія засвоілі  вучэбныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі звычайнага  ўзору. Выпускнікі Школы за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з уручэннем атэстата асобага ўзору. А выпускнікі, якія прадэманстравалі выдатныя веды ў вывучэнні асобных прадметаў – пахвальнымі лістамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.9. Беларуская мова з’яўляецца асноўнай мовай навучання і выхавання ў Школе. Вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў з’яўляецца абавязковым за выключэннем асобнай катэгорыі дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця.

3.10. Арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Школе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыўнымі стандартамі, а таксама Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

          Кожны год на падставе Тыповага вучэбнага плана Школа распрацоўвае ўласны план, які зацвярджаецца дырэктарам з РАА.

          Школа можа распрацоўваць вучэбныя праграмы па асобных прадметах, якія не ўваходзяць у пералік прадметаў дзяржаўнага кампанента, а таксама вучэбныя праграмы для заняткаў па інтарэсах, факультатывах, курсах па выбары.

          Арганізацыйна-выхаваўчая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, зацверджанымі ў Школе.

3.11. Пачатак і заканчэнне навучальнага года вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучальны год пачынаецца 1 верасня. Працягласць і тэрмін заканчэння вучэбных заняткаў вызначаецца Тыповым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі на бягучы навучальны год.

          На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы агульгай колькасцю 30 каляндарных дзён, у тым ліку зімовыя – не менш за 14 дзён, веснавыя – 9 дзён, а таксама летнія канікулы працягласцю не менш  за 8 тыдняў. Для вучняў 1 і 2 класаў на працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца тыдневыя канікулы.

3.12. Вучэбны год дзеліцца на чвэрці, працягласць вучэбнага тыдня ўстанаўліваецца саветам Школы па ўзгадненні з РАА і Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі Івацэвіцкага раёна.

3.13. Навучальна-выхаваўчы працэс арганізуецца ў форме ўрокаў і розных формах пазакласнай і пазашкольнай работы. У навучальна-выхаваўчым працэсе выкарыстоўваюцца таксама стымулюючыя, падтрымліваючыя і факультатыўныя заняткі, курсы па выбары, заняткі па інтарэсах, лекцыі, практычныя, семінарскія, лабараторныя і іншыя заняткі. Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай працай вучняў. Дамашнія заданні даюцца дыферэнцыравана, з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. У 1 класе дамашнія заданні не задаюцца.

3.14. Працягласць урокаў у 1 класе – 35 мінут, 2-11(12) класах – 45 мінут.

Штодзённа колькасць і працягласць вучэбных заняткаў вызначаецца школьным раскладам, які зацвярджаецца дырэктарам Школы. Пачатак заняткаў, працягласць перапынкаў паміж імі зацвярджаецца дырэктарам Школы ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі.

3.15. Харчаванне  вучняў у Школе арганізуецца ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі па графіку, зацверджанаму дырэктарам.

3.16. Форма навучання ў Школе – вочная. Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа ажыццяўляцца ў сям’і па індывідуальных вучэбных планах у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

          Па заяве бацькоў вучняў ці асоб, якія іх замяняюць, і па ўзгодненні з РАА можа быць дадзена магчымасць вучню на атрыманне агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі ў сям’і па індывідуальным вучэбным плане. Рашэнне аб навучанні вучняў у сям’і па адным, некалькіх ці ўсіх прадметах адпаведнага класа ці па індывідуальным плане і яго атэстацыя прымаецца педагагічным саветам Школы і зацвярджаецца загадам дырэктара.

           Навучанне вучня самастойна (у сям’і) можа быць адменена рашэннем педагагічнага савета Школы ва ўстаноўленым парадку.

           Калі вучань да паступлення ў Школу ці ў час самастойнага навучання засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі адпаведнага класа, педагагічны савет Школы ва ўстаноўленым парадку можа разгледзець пытанне аб пераводзе яго ў наступны клас.

3.17. Атрыманне агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі завяршаецца выпускнымі экзаменамі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.18. Працоўная дзейнасць вучня можа ўключаць грамадска-карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, часовае працаўладкаванне, работу ў розных працоўных аб’яднаннях і ў канікулярны час.

           Працягласць работы на прышкольным участку ў летні час вызначаецца саветам Школы.

3.19. Перавод (накіраванне) вучняў у спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы для такіх дзяцей і класы інтэгрыраванага навучання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

3.20. Арганізацыя і функцыяніраванне пунктаў карэкцыйна-развіваючай дапамогі, спецыяльных класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

3.21. Педсавет Школы можа прымаць рашэнні аб маральным стымуляванні вучняў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзелу ў грамадскай дзейнасці.

 

4. ПРАВЫ І АДКАЗНАСЦЬ ШКОЛЫ

 

4.1. Школа ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае права:

           - уносіць ва ўстаноўленым парадку заснавальніку прапановы па ўдасканаленні сваёй арганізацыйна-штатнай структуры;

           - ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць, у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Віды платных паслуг вызначаецца на аснове заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

           - ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.2. Школа нясе адказнасць за:

           - якасць прадастаўляемай адукацыі;

           - захаванасць і ўдасканаленне сваёй матэрыяльна тэхнічнай базы.

Школа нясе іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

5. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ

АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

 

5.1. Удзельнікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Школе з’яўляюцца вучні, педагагічныя работнікі, бацькі, іншыя законныя прадстаўнікі.

5.2. У першы клас прымаюцца дзеці з узросту, вызначанага актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, без правядзення ўступных іспытаў. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара Школы на падставе заявы іх бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў і медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

       У 11 клас залічваюцца вучні ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5.3. Забараняецца адлічэнне са Школы вучняў, якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

        Вучні, якія дасягнулі 15 гадоў, могуць быць выключаны са Школы ў крайнім выпадку за грубае парушэнне абавязкаў вучня рашэннем педсавета Школы па ўзгодненні з камісіяй па справах непаўналетніх мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

5.4. Школа не павінна перашкаджаць пераходу (пераводу) вучня ў другую ўстанову, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, калі на гэта ёсць згода апошняй.

5.5. У Школу можа быць прыняты ў адпаведны клас пры прадстаўленні акадэмічнай даведкі вучань, які на працягу навучальнага года або па выніках яго адлічаны, або пакінуў навучанне ва ўстанове, што забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку вучань працягвае навучанне ў адпаведным класе Школы і здае выпускныя экзамены за курс сярэдняй школы ва ўстаноўленым парадку.

5.6. Вучні:

5.6.1. маюць права:

          - на адукацыю ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”;

          - на прававую і сацыяльную абароненасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

          - на выбар профілю навучання і яго зместу ў межах школьнага кампанента;

          - на павагу сваёй годнасці;

          - на дапамогу педагагічных работнікаў у авалодванні ведамі;

          - на карыстанне вучэбным абсталяваннем, падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі ва ўстаноўленым парадку;

          - на заахвочванне і ўзнагароджанне за поспехі ў вучобе;

          - на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў, экзаменаў;

          - на ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання;

          - прадстаўляць школу ў конкурсах, алімпіядах, аглядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі;

          - выбіраць і быць выбраным у органы вучнёўскага самакіравання і самакіравання ўстановы;

          - прымаць удзел у размеркаванні заробленых Школай грошавых сродкаў;

         - на адкрытую ацэнку сваёй вучэбнай і грамадскай дзейнасці.

5.6.2. абавязаны:

         - старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаванымі, клапаціцца пра гонар класа, установы, падтрымліваць яе традыцыі;

         - дастойна паводзіць сябе, праяўляць павагу да старэйшых і равеснікаў, міласэрнасць, чалавечнасць;

         - падпарадкоўвацца ўказанням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых работнікаў, рашэнням органаў самакіравання Школы і вучнёўскага самакіравання, выконваць Статут Школы;

         - насіць вопратку класічнага дзелавога стылю.

5.7. Вучню Школы забараняецца:

         - насіць у Школу і мець пры сабе небяспечныя прадметы;

         - уступаць у бойкі ці іх правацыраваць у Школе, на тэрыторыі Школы;

         - без прычын прапускаць заняткі;

         - выкарыстоўваць алкагольныя напоі, знаходзіцца пад іх уздзеяннем на школьных мерапрыемствах;

         - курыць у школьных памяшканнях і на тэрыторыі Школы;

         - прымаць удзел у азартных гульнях у час перапынкаў;

         - дапускаць крадзеж, вандалізм, наносіць мэтанакіравана шкоду школьнай маёмасці, уласнай маёмасці вучняў і работнікаў Школы;

         - сістэматычна не выконваць дамашнія заданні ці выконваць іх недобрасумленна;

         - карыстацца мабільнымі тэлефонамі без дазволу настаўніка;

         - парушаць класічны дзелавы стыль у вопратцы;

         - выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку.

5.8. Педагагічныя работнікі:

5.8.1. маюць права:

         - мець устаноўленую нарматываміпоўную педагагічную нагрузку. Педагагічная нагрузка, аб’ём якой меншы за норму на стаўку заработнай платы, дапускаецца толькі з пісьмовай згоды работніка, на выбар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, формаў і метадаў навучання і выхавання вучняў;

         - праводзіць ва ўстаноўленым прадку эксперыментальную работу па выкарыстанні новых методык, праграм, падручнікаў і іншых сродкаў навучання і выхавання, а таксама апрабацыю педагагічных інавацый, у тым ліку аўтарскіх праграм;

         - на атэстацыю у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

         - на павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

         - на працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

         - на матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

         - на ўмовы працы, адпавядаючыя патрабаванням тэхнікі бяспекі і гігіены;

         - выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання.

5.8.2. абавязаны:

          -  якасна і ў поўным аб’ёме выконваць патрабаванні вучэбных планаў і праграм, развіваць пазнавальныя інтарэсы і здольнасці вучняў;

          - аказваць уплыў на фарміраванне ў вучняў якасцей грамадзяніна, патрыёта, культуры паводзін;

          - выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы навучання і выхавання;

          - павышаць свій навукова-метадычны ўзровень і педагагічнае майстэрства;

          - валодаць высокімі маральнымі якасцямі;

          - паважаць гонар калег, вучняў, іх бацькоў і асоб, якія іх замяняюць;

          - прапагандаваць педагагічныя веды, весці работу з бацькамі вучняў і асобамі, якія іх замяняюць;

          - выконваць загады і ўказанні дырэктара і яго намеснікаў.

5.9. Бацькі вучняў і асобы, якія іх замяняюць, маюць права:

       - удзельнічаць у кіраванні Школай;

       - знаёміцца з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, з адзнакамі паспяховасці вучняў;

       - знаёміцца са згоды дырэктара з дакументамі Школы, якія рэгламентуюць арганізацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу Школы;

       - уносіць прапановы па паляпшэнні якасці работы з дзяцьмі.

5.10. Бацькі і асобы, якія іх замяняюць, абавязаны:

        - выконваць Статут Школы;

        - адказваць за выхаванне сваіх дзяцей і ствараць неабходныя ўмовы для атрымання імі адукацыі;

        - своечасова даводзіць да ведама Школы ба хваробе дзіцяці ці магчымых пропусках заняткаў;

        - падтрымліваць цесную сувязь з адміністрацыяй і класным кіраўніком, рэгулярна наведваць бацькоўскія сходы.

5.11. Педагагічныя работнікі, вучні і іх бацькі і асобы, якія іх замяняюць, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і збудаванняў, вучэбнага абсталявання, інвентару і іншай маёмасці.

 

6. ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ШКОЛЫ

 

6.1. Кіраванне Школай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам і будуецца на прынцыпах адінаначалля і самакіравання .

6.2. Органам кіравання ўстановы з’яўляецца яго дырэктар.

        Назначэнне і вызначэнне дырэктара ажыццяўляецца райвыканкамам у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ў парадку, устаноўленым аблвыканкамам.

6.3. Дырэктар Школы:

       - нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы работнікаў, ахову праў, жыцця і здароўя дзяцей, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Школы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе;

       - ажыццяўляе кантроль за ходам і вынікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу;

        - назначае намеснікаў па пісьмовай згодзе з райвыканкамам;

        - зацвярджае ў межах фонду заработнай платы штатную колькасць і ўстанаўлівае аклады і стаўкі заработнай платы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

6.4. Высшым органам самакіравання Школы з’яўляецца Канферэнцыя ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, якая:

        - прынімае асноўныя накірункі развіцця Школы;

        - выбірае галасаваннем Савет школы; заслухоўвае і прымае яго справаздачу, канцэпцыю развіцця Школы, палажэнні, іншыя нарматыўныя дакументы лакальнага дзеяння; вырашае іншыя пытанні дзейнасці Школы.

          Работа Канферэнцыі рэгуліруецца Палажэннем аб Канферэнцыі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, зацверджаным дырэктарам Школы.

6.5. У перыяд паміж Канферэнцыямі  ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ў ролі вышэйшага органа самакіравання выступае Савет Школы, які выбіраецца па ўстаноўленых  Канферэнцыяй  нормах прадстаўніцтва з ліку ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Савет Школы арганізуе сваю работу на падставе Статута Школы, Палажэння аб Савеце Школы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.6. У Школе  працуе пастаянна дзеючы орган – педагагічны савет.

6.7. Асноўнай задачай педагагічнага савета з’яўляецца вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі і павышэнне вучэбна-метадычнага ўзроўню  педагагічных работнікаў. Склад педагагічнага  савета зацвярджае дырэктар Школы.

           Дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з “Палажэннем аб педагагічным савеце агульнаадукацыйнай установы” (зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2006 года №113).

6.8. Апякунскі савет Школы з’яўляецца органам самакіравання і ствараецца ў мэтах аказання садзеяння ў забеспячэнні  дзейнасці Школы і яе развіцця.

           Асноўнай мэтай дзейнасці апякунскага савета з’яўляецца садзейнічанне Школе ў ажыццяўленні яе статутных функцый, аб’яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіцця здольнасцей і талентаў вучняў, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання, вучобы, працы і  адпачынку дзяцей, настаўнікаў і іншых работнікаў.

6.9. Апякунскі савет арганізуе сваю работу на аснове  Статута Школы і Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі (зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2002 года №20) і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

          Апякунскі савет узаемадзейнічае з іншымі органамі самакіравання Школы па пытаннях функцыяніравання і развіцця Школы. Прадстаўнік апякунскага савета не можа ўдзельнічаць у рабоце іншых органаў самакіравання з правам рашаючага голаса па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю апякунскага савета.

           Рашэнні апякунскага савета па-за яго выключнай кампетэнцыі носяць кансультатыўны і рэкамендацыйны характар.

6.10. Выкананне членамі апякунскага савета сваіх функцый ажыццяўляецца выключна на бясплатнай аснове.

6.11. Фінансавыя сродкі апякунскага савета, які працуе згодна з Палажэннем, фарміруецца з дабраахвотных узносаў і ахвяраванняў  ад фізічных і юрыдычных асоб, іншых паступленняў, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Яны залічваюцца на рахунак  Школы і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета.

6.12. У Школе ствараюцца бацькоўскія камітэты класаў, якія дзейнічаюць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.13. Медыцынскае абслугоўванне вучняў ажыццяўляецца замацаваным  за Школай медыцынскім персаналам фельдчарска-акушэрскага пункта, які разам з адміністрацыяй школы нясе адказнасць за здароўе і фізічнае развіццё дзяцей, захаванне санітарна-гігіенічных нормаў, рэжыма харчавання школьнікаў.

 

7. ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТАЎ І

АПЛАТЫ ПРАЦЫ РАБОТНІКАЎ ШКОЛЫ

 

7.1. Працоўныя адносіны работнікаў у школе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі, кантрактамі, заключаемымі ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

7.2. Штатны расклад Школы зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненню з аддзелам адукацыі на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі ў межах сродкаў, выдзяляемых на аплату працы.

7.3. Прыём на работу ў Школу педагагічных, вучэбна-дапаможных тэхнічных і іншых работнікаў ажыццяўляе дырэктар.

7.4. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю.

7.5. Атэстацыя педагагічных работнікаў Школы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.6. Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім забаронена ёй займацца рашэннем суда ці па медыцынскім паказчыкам, а таксама асобы, якія былі асуджаны за злачынства. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і склад злачынстваў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

8. МАЁМАСЦЬ, АДНОСІНЫ ЎЛАСНАСЦІ

 

8.1. Маёмасць Школы складаюць яго асноўныя фонды і зваротныя сродкі, а таксама іншыя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе ўстановы.

8.2. Маёмасць Школы знаходзіцца ў раённай камунальнай уласнасці і замацоўваецца за ўстановай на праве аператыўнага кіравання.

8.3. У адносінах замацаванай маёмасці Школа ажыццяўляе правы ўладання, карыстання і распараджэння ў межах і на ўмовах, устаноўленных уласнікам ці ўпаўнаважаным органам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці, заданнямі ўласніка і прызначэннем маёмасці.

8.4. Уласнік маёмасці ці ўпаўнаважаны орган мае права канфіскаваць лішкі маёмасці, якія не выкарыстоўваюцца або выкарыстоўваюцца  не па прызначэнні, і распарадзіцца імі па-свойму.

8.5. Крыніцамі фарміравання маёмасці Школы з’яўляюцца:

           - грашовыя і не грашовыя ўклады заснавальніка;

           - даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ, аказання паслуг, а таксама ад другіх відаў гаспадарчай дзейнасці;

           - даходы ад каштоўных папер;

           - крэдыты банкаў ці іншых крэдытораў;

           - капітальныя ўкладанні і датацыі з дзяржаўнага бюджэту;

           - іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8.6. Адчужэнне, здача ў арэнду, карыстанне, залог маёмасці Школы, якая знаходзіцца на балансе, выконваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ў парадку і межах, устаноўленых упаўнаважаным органам.

8.7. Унясенне маёмасці (у тым ліку і грашовых сродкаў) ва ўстаўныя фонды ствараемых юрыдычных асоб, а таксама  дадатковыя ўзносы ва ўстаўныя фонды ў выглядзе маёмасці і грашовых сродкаў, праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у парадку і межах, устаноўленых упаўнаважаным органам.

 

9. УЛІК, СПРАВАЗДАЧА І КАНТРОЛЬ

ДЗЕЙНАСЦІ ШКОЛЫ

 

9.1. Школа ажыццяўляе аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў дзейнасці, дае ва ўстаноўленым парадку статыстычную справаздачу, а таксама  інфармацыю аб выніках гаспадарчай дзейнасці ўпаўнаважанаму органу.

9.2. Вядзенне бухгалтарскага ўліку ажыццяўляецца на дагаворных пачатках арганізацыяй, якая аказвае паслугі па вядзенні бухгалтарскага ўліку і справаздачы.

9.3. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ажыццяўляецца ўпаўнаважаным дзяржаўным  органам у  адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9.4. Пісьмовая справаздача вышэйстаячым органам кіравання адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў  дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

9.5. Праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

10. ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

 

10.1. Школа ажыццяўляе знешнеэканамічную дзейнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

11. СПЫНЕННЕ ДЗЕЙНАСЦІ, РЭАРГАНІЗАЦЫЯ

І ЛІКВІДАЦЫЯ УСТАНОВЫ

 

11.1. Спыненне дзейнасці Школы  можа ажыццяўляецца шляхам яе рэарганізацыі ці ліквідацыі.

11.2. Ліквідацыя ці рэарганізацыя Установы адбываецца па рашэнні Івацэвіцкага раённага выканаўчага  камітэта  ці па рашэнні суда ў выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўчымі актамі.

              Аб рашэнні суда, іншых органаў ліквідаваць Школу дырэктар Школы неадкладна паведамляе Івацэвіцкаму раённаму выканаўчаму камітэту.

11.3. Школа лічыцца ліквідаванай ці рэарганізаванай з моманту выключэння яе з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

11.4. Пры рэарганізацыі і ліквідацыі Школы звольненым работнікам гарантуецца захоўваць іх правы і інтарэсы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

11.5. Па іншых пытаннях, якія  не адлюстраваны  ў дадзеным Статусе, Школа кіруецца дзеючым заканадаўствам.