Другі дзень тыдня пачатковых класаў

09.04.2024

Другі дзень тыдня пачатковых класаў праходзіў пад жоўтым колерам. Урок творчасці на тэму: "Беларусь! Ты - наша гордасць, наша казка, як сонца, шчодры твой народ!" правяла Андрыяшка Вольга Васільеўна.
На ўроку вучні чыталі вершы аб Радзіме беларускіх паэтаў - удзельнічалі ў конкурсе чытачоў; расказвалі, якая прыгожая наша краіна, чым яна славіцца, якія працавітыя, гасцінныя людзі тут жывуць. На ўроку вучні самі спрабавалі складваць вершы.
Першае месца ў конкурсе чытачоў заняла вучаніца 4 класа Бінкоўская Ганна, другое - вучань 3 класа Сілін Мацвей. Трэцяе месца раздзялілі вучаніцы 3 класа Мурашка Кацярына і 1 класа Андрыяшка Софія.
Віншуем пераможцаў!