ТЫДЗЕНЬ АКЦЯБРАТ

19.11.2019

З 11 па 16 лістапада ў нашай школе праходзіў Тыдзень Акцябрат. Для малодшых школьнікаў у гэтыя дні былі арганізаваны розныя цікавыя мерапрыемствы, якія завяршыліся "ПАДАРОЖЖАМ У КРАІНУ АКЦЯБРАТ".

У гэты дзень адбылося свята, прысвечанае прыёму другакласнікаў у акцябраты. На ім  дзецям трэба было даказаць, што яны ведаюць правілы акцябрат і ўмеюць жыць па іх. Яны прайшлі па пяці станцыях: "Радзіма","Здароўе","Родная мова"," Працоўная" і "Дружба". На кожнай станцыі пасля паспяховага выканання задання дзеці атрымлівалі фішкі. Пасля ўрачыстага абяцання другакласнікам піянеры прыкалолі акцябрацкія зорачкі. Класны кіраўнік 2 класа Андрыяшка В.В. павіншавала вучняў з гэтым святам.

ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ ТЫДНЯ АКЦЯБРАТ

11.11.2019 г.

Дзень маёй Рэспублікі

Гульня-віктарына

"Я-маленькі беларус»

12.11.2019 г.

Дзень працы

"Кніжкіна бальніца»

(экскурсія ў бібліятэку)

13.11.2019 г.

Дзень дружбы

Рухомыя гульні

«У коле сяброў»

14.11.2019

Дзень спорту і здароўя

Спартыўныя спаборніцтвы

«Акцябраты –спартыўныя рабяты»

15.11.2019 г.

Дзень творчасці 

Калектыўна-творчая справа

«Умелыя ручкі»

16.11.2019 г.

Дзень вынікаў і здзяйсненняў

 

Прыём у акцябраты